Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 27.10.11

Газета «Звязда» Дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей Эдуардавіч Максак:
«Сетка паштовай сувязі актыўна развіваецца» (№205 за 27 октября 2011 года)

У Віцебскім філіяле РУП "Белпошта" шмат працуюць над паляпшэннем і развіццём сеткі аддзяленняў паштовай сувязі, якія ўваходзяць у інфраструктуру Віцебскай вобласці. Наш карэспандэнт пагутарыў з дырэктарам Віцебскага філіяла РУП "Белпошта" Сяргеем Максаком, які ахвотна расказаў пра тое, што ўжо зроблена, пра тое, як ідзе чарговая падпісная кампанія, пра некаторыя сучасныя паслугі, аб якіх мо не ўсе кліенты і ведаюць.

— Важным пытаннем для нас, — гаворыць Сяргей Эдуардавіч, — з'яўляецца стан і знешні выгляд аб'ектаў паштовай сувязі, бо гэта — адзін са складнікаў іміджу любога прадпрыемства. Нягледзячы на шырокую сетку падведамных аб'ектаў — іх 646 па Віцебскай вобласці — мы не толькі пастаянна праводзім рамонтныя работы, але і пры магчымасці адкрываем новыя аддзяленні і пункты паштовай сувязі.

У прыватнасці, сёлета быў праведзены поўны рамонт аддзялення паштовай сувязі № 38 Віцебска. Да абласнога свята "Дажынкі-2011" выканана мадэрнізацыя фасада будынка Лёзненскага вузла сувязі з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. У бліжэйшых планах — правядзенне аналагічнай мадэрнізацыі будынкаў Глыбоцкага РВПС — да святкавання рэспубліканскага Дня пісьменства, які пройдзе ў наступным годзе.

Прапрацоўваецца пытанне аб долевым будаўніцтве аддзяленняў сувязі ў некаторых мікрараёнах у Полацку і ў Віцебску.

— Вельмі знакавай і доўгачаканай падзеяй стала адкрыццё сучаснага "Сектара абслугоўвання карпаратыўных кліентаў". Наколькі зручная такая форма абслугоўвання для юрыдычных асоб?

— Так, выдатным падарункам да свята для паштавікоў і жыхароў Віцебска стала ўрачыстае адкрыццё новага аб'екта па вуліцы Касманаўтаў, 6.

Састарэлая мадэль продажу паслуг юрыдычным асобам адменена. Стварэнне сектара дазволіла вылучыць рабочыя месцы па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў, забяспечыць "безбар'ерную" сістэму для юрыдычных асоб і пашырыць спектр паслуг, якія прапаноўваюцца ім.

Акрамя заключэння дамовы на абслугоўванне ў офісе (у прыватнасці, забіранне і дастаўка проста ў офіс паштовых адпраўленняў) мы прапануем нашым карпаратыўным кліентам набыць бланкі строгай справаздачнасці, канверты, маркі і паштоўкі.

Запрашаем арганізацыі і прадпрыемствы Віцебска асабіста пераканацца ў выгадзе і практычнасці нашага сэрвісу, стаўшы адным з пастаянных кліентаў. Таксама ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці функцыянуюць аналагічныя рабочыя месцы па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў.

— А што тычыцца сельскай мясцовасці, малых вёсачак — наколькі там даступныя жыхарам паслугі пошты?

— Вялікую ролю ў аптымізацыі сеткі паштовай сувязі адыгрывае забеспячэнне адпаведнымі паслугамі насельніцтва і з маланаселеных пунктаў. У рамках гэтага працягваецца практыка ўкаранення перасоўных аддзяленняў, якія дазваляюць павысіць мабільнасць і хуткасць аказання паслуг РУП "Белпошта".

Сёння ў вобласці функцыянуюць 32 перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі, якімі абслугоўваецца больш за пяцьдзясят населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ два падобныя аб'екты.

— Віцебскі філіял РУП "Белпошта" вядомы тым, што тут пастаянна арганізуюцца розныя конкурсы для дзяцей. І такім чынам, безумоўна, ствараецца добры імідж, ды і колькасць кліентаў павялічваецца.

— Напярэдадні святкавання Сусветнага дня пошты для школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў было арганізавана правядзенне конкурсу сачыненняў на тэму: "Напішы ліст: "Што ты ведаеш пра пошту?". Каля двухсот лістоў з розных куткоў Віцебскай вобласці даслалі на конкурс. У першую чаргу ацэньваліся творчы падыход і індывідуальная праца дзіцяці.

Прызавыя месцы вызначаліся ў трох намінацыях: "Дзіцячыя работы" (ад 6 да 9 гадоў), "Юнацкія работы" (ад 10 да 13 гадоў) і "Моладзевыя работы" (ад 14 да 18 гадоў). У шматлікіх лістах адчувалася паважлівае стаўленне да паштовых работнікаў, а таксама шчыры інтарэс да пошты і яе гісторыі, выказваліся словы падзякі. Прозвішчы дзевяці пераможцаў і іх творы размешчаны на сайце РУП "Белпошта" ў раздзеле "Навіны Віцебскага філіяла".

— А можна маленькі ўрывак з сачынення?

— "…У нас на пошце працуюць добрыя і ветлівыя людзі, якія з задавальненнем выконваюць сваю працу. Таму лісты і газеты да нас прыходзяць своечасова. Дзякуй ім за гэта!" Аўтар гэтых радкоў — Лаліта Вітэнзон. Ёй усяго10 гадоў, жыве ў вёсцы Дзяркаўшчына Глыбоцкага раёна.

— Напэўна, штогод усё больш папулярны так званы дыстанцыйны гандаль?

— Так, дыстанцыйны гандаль таварамі па каталогах у сучасным свеце набывае велізарную папулярнасць. Заказ тавараў беларускіх вытворцаў па каталогах у аддзяленнях РУП "Белпошта" стаў звычным як для сельскага насельніцтва, так і для гарадскога.

У верасні выйшаў пяты выпуск каталога, з якім можна азнаёміцца ў аддзяленнях паштовай сувязі або на сайце РУП "Белпошта" www.belpost.by. Аформіць заказ на тавар, які спадабаўся, таксама можна ў аддзяленнях паштовай сувязі і з дапамогай інтэрнэту (на сайце РУП "Белпошта").

Мы запрашаем да супрацоўніцтва айчынных вытворцаў, у прыватнасці, з Віцебшчыны, гатовых да рэалізацыі сваёй прадукцыі на рэспубліканскім узроўні, па размяшчэнні інфармацыі аб таварах, якія імі вырабляюцца, у новых выпусках каталогаў.

— Газетам цяжка канкурыраваць з інтэрнэтам. Як "змагаецеся" за падпісчыкаў — якія новыя формы працы выкарыстоўваеце?

— Віртуальная інфармацыйная прастора ўшчыльную ўвайшла ў наша штодзённае жыццё. Аднак адчуванняў ад прачытанай газеты, якая толькі што выйшла з друкарні, не заменіць ніякае "сусветнае павуцінне".

З 18 кастрычніка пачалася новая падпісная кампанія на 1-е паўгоддзе 2012 года. Афармленне падпіскі на любімае выданне дазваляе зэканоміць час і грошы на яго пакупку ў розніцу. Патэлефанаваўшы ў аддзяленне паштовай сувязі, якое вас абслугоўвае, і запрасіўшы паштальёна, вы можаце аформіць падпіску дома або ў офісе. Сярод трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак карыстаецца папулярнасцю сістэма "Інтэрнэт-падпіска", якой можна скарыстацца на афіцыйным сайце РУП "Белпошта".

— Зноў да юрыдычных асоб: якія паслугі ім прапаноўваеце?

— Беларуская пошта ў стагоддзе электроннай камерцыі прапануе сваім карыстальнікам паслугі новага пакалення. Для карпаратыўных кліентаў, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, РУП "Белпошта" гатова прапанаваць комплексную паслугу "Гібрыдная пошта". З дапамогай сучаснага абсталявання інфармацыя, атрыманая ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе, аўтаматычна раздрукоўваецца, канвертуецца і рассылаецца па адрасатах.

Эфектыўным і даступным спосабам хутка данесці інфармацыю або рэкламу да патэнцыйных кліентаў з'яўляецца "Прамая паштовая рэклама" (dіrect maіl). Магчымая рассылка бязадрасным спосабам і з падборам адрасоў атрымальнікаў з баз звестак. Дзейнічае гібкая сістэма скідак.

Паслугай "Электронная марка" могуць скарыстацца як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Заказаўшы "Электронную марку" на сайце РУП "Белпошта", вы атрымліваеце шэраг пераваг. Гэта і набыццё марак, не выходзячы з офіса або дома, магчымасць раздрукоўкі на канверце "электроннай маркі", адрасоў адпраўніка і атрымальніка, аплата "электроннай маркі" па інтэрнэце.

— А што такое паскораная пошта EMS BELPOST? Наколькі яна паскораная?

— Актыўна развіваецца і карыстаецца попытам "Паскораная пошта EMS Belpost". З 1 лістапада мінулага года гэтая паслуга аказваецца ў новым фармаце. Адпраўленні паскоранай пошты з дастаўкай у сталіцу і абласныя цэнтры рэспублікі ў рэжыме "сёння на заўтра", з магчымасцю ўручэння адрасату да 10 раніцы — адна з найноўшых прапаноў РУП "Белпошта" на рынку паслуг падобнага віду. Міжнародная паскораная пошта забяспечыць дастаўку ў мінімальныя тэрміны па даступных тарыфах у больш чым 200 краін і тэрыторый свету. Дадатковым сэрвісам з'яўляецца прадастаўленне паслуг "мытнага агента". Гібкі графік работы з кліентамі дазваляе прымаць адпраўленні паскоранай пошты ў офісе і дома, апрацоўваць іх прыярытэтным парадкам і па вызначаных маршрутах дастаўляць да месца прызначэння.

— А наколькі папулярны так званыя плацежна-даведачныя тэрміналы?

— Ужо ўсім жыхарам (ад малога да вялікага) вядомыя інфакіёскі. Пошта не адстае і ў гэтым кірунку дзейнасці. Для абслугоўвання насельніцтва ў вобласці функцыянуе 143 плацежна-даведачныя тэрміналы, дзе разлікі можна правесці наяўнымі грашыма або пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак, без спагнання якіх-небудзь камісійных узнагарод.

У філіяле, дарэчы, арганізавана спаборніцтва калектываў структурных падраздзяленняў РУП "Белпошта" па эфектыўным выкарыстанні плацежна-даведачных тэрміналаў.

Пераможцамі спаборніцтва па выніках працы за трэці квартал сталі: аддзяленне сувязі Бешанковічы-1, аддзяленне сувязі Руба Віцебскага раённага вузла сувязі, АПС "Бабінічы" Аршанскага РВПС, АПС Полацк-1, Полацк-2, Полацк-12, Полацк-13, Полацк-14, АПС Сянно-2. Сярод падведамных падраздзяленняў лепшым быў прызнаны Полацкі РВПС.

— А якія яшчэ прапановы могуць зацікавіць кліентаў?

— У аддзяленнях паштовай сувязі прымаецца велізарнае мноства плацяжоў: камунальныя (у тым ліку за ўтрыманне дамоў таварыстваў уласнікаў), плацяжы па выплаце падаткаў і збораў, аплата паслуг электрасувязі і ўсіх сотавых аператараў, плацяжы ў кошт пагашэння крэдытаў розных банкаў, аплата паслуг інтэрнэт-правайдараў і іншыя.

У нас ёсць выдатнае прапанова для студэнтаў, якія вучацца на платнай аснове ў любой навучальнай установе Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта" можна ўнесці плату за навучанне. У выпадку, калі плацеж будзе перавышаць 500 тысяч беларускіх рублёў, кліенту прадстаўляецца зніжка, і плата за паслугу складзе 0,54 працэнта ад прынятай сумы.

Газета «Звязда» (№205 за 27 кастрычніка  2011 года)


Все новости | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати