Услуги
Тарифы
Справка

Новости филиала / 07.09.10

Дзень беларускага пiсьменства ў горадзе Хойнiкi

Сучасная Беларусь паважае і ўрачыста адзначае Дзень пісьменства, які 17 гадоў крочыць праз усю краіну. За гэты час ён стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краiны.

У невялiчкi райцэнтр з’ехалiся высокiя афiцыйныя асобы, дзеячы лiтаратуры, культуры, навукi, мастацтва, журналiсты, прадстаўнiкi пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусi, замежныя дэлегацыi.
 
 
Галоўнымi месцамi правядзення свята былi цэнтральная гарадская плошча i гарадскi парк.
 
 
У гэтым парку адбывалiся розныя тэматычныя выставы i экспазiцыi, прэзентацыi перыядычных выданняў беларускiх выдавецтваў i новых кнiг, а таксама у iм размясцiўся павiльён Гомельскага фiлiялу РУП «Белпошта».
 
 
Каманда, якая забяспечвала работу павiльёна.
 
 
 Стылiзаваны паштальён запрашаў напiсать лicты сябрам, а таксама наведать павiльён.
 
 
У гэтым павiльёне была магчымасць азнаемiцца з экспазiцыяй марак Республiкi Беларусь,
 
а таксама набыць сувенiры, маркi, канверты, паштовыя наборы.
  
 
Акрамя таго адбылося спецыяльнае гашэнне, прысвечанае Дню беларускага пiсьменства i выпуску ў абарачэнне паштовай маркi «Герб Хойнiкаў».
 
 
Для спецыяльнага гашэння паштовай маркі былi выкарыстаны спецыяльна вырабленыя папкі, а таксама адметны штэмпель для гашэння маркi, якая размяшчалася на канверце Першага дня.
 
 
Акрамя таго, на другім лісце папкі адбылося гашэнне мастацкага канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пiсьменства ў Хойніках» з выкарыстаннем другога адметнага штэмпеля.
 
 
Памятнае гашэнне адбылося ў адноўленым помнiку архiтэктуры XIX — пачатку XX стагоддзя — комплексе «Сядзібны дом».
 
 
Прэзентацыю канверта Першага дня, маркi «Герб Хойнiкаў», мастацкага канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пiсьменства ў Хойніках» правяла намеснiк Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь Нiна Сямёнаўна Гаўрылава.
 
 
 У  спецыяльным гашэннi прынялi ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мікалаевіч Патупчык, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Серафiмавiч Якабсон.
 
 
 
 
 
 
 Дзень беларускага пiсьменства ў горадзе Хойнiкi у фотаздымках.
 
 
 
 
     
 
 
 
 

Все новости | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009
Версия для печати