Прапанова для гандлёвых сетак

Паслугі

Прапанова для гандлёвых сетак

Паслуга «Дастаўка пакупак на дом» (прэзентацыя) дазволіць павялічыць сярэдні чэк, продажы спадарожных, акцыйных тавараў і навінак.

РУП «Белпошта» прапануе рытэйлу новую паслугу, якая дазволіць павялічыць лік лаяльных кліентаў і павысіць канкурэнтаздольнасць гандлёвай кампаніі — дастаўку пакупак на дом кліенту па тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, кліент мае магчымасць набыць падарункі ў Вашым гандлёвым аб’екце і адправіць іх сваім блізкім і сябрам.

Паслуга дазваляе пакупнікам набыць неабмежаваную колькасць пакупак, пакінуць іх у краме і далей спакойна адпачываць у кафэ, парках або проста ўлегцы прагульвацца па горадзе.

УМОВЫ ІКОШТ ДАСТАЎКІ:

  • вага да 15 кг (можна аформіць некалькі даставак);
  • дастаўка ажыццяўляецца на наступны працоўны дзень па ўсёйрэспубліцы;
  • пры заказе паслугі ў выхадныя дні (субота, нядзеля):

                — дастаўка ва ўсе населеныя пункты будзе ажыццяўлена ў аўторак (незалежна адмесца афармлення заказу);

                — дастаўка ў межах г.Мінска — у панядзелак (пры заказе паслугі ў гандлёвым аб’екце г.Мінска)

  • прадукты харчавання да дастаўцы не прымаюцца.

У выпадкуадсутнасці кліента дома, яго пакупка будзе накіравана ў аддзяленнепаштовай сувязі, у якім ён абслугоўваецца (кур’ер звяжацца зкліентам па тэлефоне і пакіне паведамленне ў паштовай скрыні, для атрыманнятавараў трэба будзе наведаць пошту).

Паслугапрадастаўляецца на дагаварных умовах.

Па пытаннях супрацоўніцтвазвяртайцеся па тэлефонах: + 375 (17) 293 55 19, 222 48 48.

РУП «Белпошта» — надзейны партнёр у развіцці Вашага бізнэсу!