Падпіска

Паважаныя кліенты беларускай пошты!

РУП “Белпошта” — самы буйны і надзейны распаўсюджвальнік перыядычных выданняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падпіску на беларускія і замежныя выданні Вы можаце аформіць у аддзяленнях паштовай сувязі, праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска”, пры дапамозе аплатна-даведачных тэрміналаў, а таксама зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам дома на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

За невялікую даплату можна аформіць дастаўку газет і часопісаў да кватэры падпісчыка пры дапамозе паслугі “уручэнне з рук у рукі”.

Пры афармленні падпіскі на абанементную скрыню, усталяваную ў аддзяленні паштовай сувязі, або “да запатрабавання” робіцца скідка ад тарыфу на дастаўку.

Да ўвагі шчаслівых уладальнікаў пластыкавых картак! Цудоўная магчымасць сэканоміць час і аплаціць падпіску не выходзячы з дому!

Фізічныя асобы аплачваюць падпіску ў аддзяленні паштовай сувязі або з дапамогай пластыкавай электроннай карткі Eurocard / Mastercard, эмітаванай Белгазпрамбанкам, VISA і MasterCard (эмітаваных “Пріорбанк” ААТ ці ЗАТ “Мінскі Транзітны Банк”), сістэмы “Easypay”.

Афармленне падпіскі на перыядычныя сродкі масавай інфармацыі праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска”

Тэрміны афармлення падпіскі праз Інтэрнэт скарочаны на 5 (пяць) каляндарных дзён у сувязі з неабходнасцю правядзення аплаты за аформленую падпіску і залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак прадпрыемства да заканчэння падпіснога перыяду.

Па ўсіх пытаннях падпіскі на перыядычныя выданні неабходна звяртацца ў аддзяленні паштовай сувязі па месцы жыхарства або раённы вузел паштовай сувязі.

Абласны цэнтр Тэлефон

Брэсцкі філіял РУП “Белпошта” (8-0162) 20-08-04

Віцебскі філіял РУП “Белпошта” (8-0212) 47-61-39

Гомельскі філіял РУП “Белпошта” (8-0232) 71-53-42

Гродзенскі філіял РУП “Белпошта” (8-0152) 75-73-47

Мінскі філіял РУП “Белпошта” (8-017) 222-75-65

Магілёўскі філіял РУП “Белпошта” (8-0222) 22-64-70

Вытворчасць “Мінская пошта” (8-017) 222-72-17

Падпісны бланк для афармлення падпіскі юрыдычнай асобай прадстаўлены ў фармаце doc і прызначаны для захавання на ПК падпісчыка з магчымасцю наступнага запаўнення

Тэлефон для даведак па пытаннях інтэрнэт-падпіскі — 227-75-27