Версия для слабовидящих

Электронная марка

Паслугі

Электронная марка

РУП "Белпошта" прапаноўвае магчымасць, не выходзячы з офіса і дома, аплаціць перасылку простай і заказной пісьмовай карэспандэнцыі праз сістэму "Электронная марка", што дазволіць сэканоміць ваш час.

"Электронная марка" — гэта знак паштовай аплаты, які наносіцца на паштовае адпраўленне замест паштовай маркі і пацвярджае аплату паслуг паштовай сувязі.

"Электронная марка" ўяўляе сабой спецыяльны двухмерны штрыхкод, які распазнаецца сканерамі і ўтрымлівае наступную інфармацыю пра паштовае адпраўленне: унікальны ідэнтыфікацыйны нумар электроннай маркі, кошт перасылкі паштовага адпраўлення, інфармацыю пра адпраўшчыка і адрасата паштовага паведамлення (прозвішча імя і імя па бацьку, назва кампаніі, адрас), катэгорыю паштовага адпраўлення (простае, заказное), вагу паштовага адпраўлення.

«Электронная марка» набываецца дыстанцыйна праз Інтэрнэт і раздрукоўваецца на канверце (лісце паперы) пры дапамозе стандартных праграмных сродкаў непасрэдна ў офісе адпраўшчыка або на дамашнім камп'ютары. Для афармлення заказа неабходна зарэгістравацца ў сістэме "Электронная марка". Пасля пацвярджэння факта аплаты, сістэма інфармуе карыстальніка пра магчымасці раздрукоўкі ярлыкоў з электроннымі маркамі.

Адпраўка простай пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца праз сетку паштовых скрынак, праз аддзяленні паштовай сувязі, карэспандэнцыя можа быць прынята кур'ерам непасрэдна ў адпраўшчыка.

Адпраўка заказной пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца толькі праз аддзяленні паштовай сувязі, бо заказная пісьмовая карэспандэнцыя з'яўляецца паштовым адпраўленнем, якое рэгіструецца і пры прыёме якога адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, што пацвярджае факт адпраўкі паштовага адпраўлення.

Рэалізаваныя электронныя маркі звароту і абмену не падлягаюць.

Тэрмін выкарыстання электроннай маркі складае 1 месяц з моманту аплаты.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 293-55-13 або па тэлефоне Call-цэнтра 154. Па пытаннях паступлення аплаты электронных марак інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 293-59-82.