Пасылкі

Пасылка — паштовае адпраўленне з прадметамі культурна-бытавога і іншага прызначэння, дазволенымі для перасылкі за межы Рэспублікі Беларусь і не забароненыя для ўвозу ў краіну прызначэння.

Пасылкі бываюць з аб’яўленай цэннасцю і без аб’яўленай цэннасці.

Пасылкі, якія адпраўляюцца грамадзянамі, прымаюцца з праверкай укладання.

Межы вагі пасылак і абмежаванні ў дачыненні характару ўкладання, дапушчальныя для перасылкі за мяжу, паказаны ў прыкладанні Кіраўніцтва па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў.

Умовай прыёму пасылак з насеннем і пасадкавым матэрыялам з’яўляецца наяўнасць прыкладзенага да суправаджальных дакументаў (СР 71(СР 72) і СN 23) фітасанітарнага сертыфіката на экспарт, запэўненага трохвугольным штампам карантыннай службы, а пры адпраўцы дробных партый узораў насення і пасадкавага матэрыялу — наяўнасць на упакоўцы пасылкі трохвугольнага штампа карантыннай службы. Адпраўшчык павінен таксама прыкладаць да суправаджальнага адраса любы дакумент (ліцэнзію на вываз, на ўвоз, санітарнае сведчанне, рахунак і г. д.), неабходны для мытнага кантролю ў краіне падачы і ў краіне прызначэння.

Дапушчальныя памеры пасылкі:

мінімальныя: 150х240х20 мм;

максімальныя: любое вымярэнне 1050 мм, сума даўжыні і найбольшай акружнасці, узятай у любым кірунку, акрамя даўжыні, 2000 мм.

Вага: максімальная вага пасылкі залежыць ад краіны прызначэння.

Максімальная вага пасылкі з Рэспублікі Беларусь: 30 кг.

Характар пакавання: пакаванне міжнародных пасылак павінна адпавядаць характару ўкладання, якое перасылаецца, працягласці шляху і ўмовам перасылкі. Калі перасылаюцца далікатныя прадметы, то неабходна спакаваць іх такім чынам, каб выключыць іх пашкоджванне пры перасылцы, у прыватнасці, запоўніць прастору паміж сценкамі тары і прадметам пілавіннем, габлюшкай, ватай, спецыяльным пенапластам і г. д.

Пасылка з аб’яўлененай цэннасцю — гэта пасылка, укладанне якой ацэньваецца адпраўшчыкам згодна сапраўднага кошту ўкладання. Сума аб’яўлененай цэннасці не павінна перавышаць суму каштоўнасці, усталяванай краінай прызначэння, і ўказанай у Кіраўніцтве па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў.

Парадак адпраўкі пасылак з аб’яўлененай і без аб’яўлененай цэннасці: пасылкі здаюцца ў аперацыйнае акно аддзялення паштовай сувязі. Для кожнай пасылкі адпраўшчык запаўняе бланк суправаджальнага адраса СР 71 (або бланк-пачак СР 72), а таксама мытную дэкларацыю СN 23. Бланк суправаджальнага адраса СР 71 запаўняецца адпраўшчыкам у адным экзэмпляре згодна назваў граф.

Адрас, як на пасылцы, так і на суправаджальным адрасе, павінен быць напісаны на мове краіны прызначэння або на вядомай міжнароднай мове (французскай, англійскай) з дубляваннем назваў краіны прызначэння на рускай (беларускай) мове. Адрас павінен быць поўным і выразным, не дазваляецца пісаць адрас алоўкам, акрамя хімічнага. Адрас павінен быць аднолькавым як на пасылцы, так і ў бланку суправаджальнага адраса. У выпадку яго разыходжання, лічыцца сапраўдным адрас, указаны на пасылцы. Аператар паштовай сувязі, які ажыццяўляе прыём пасылкі, можа рэкамендаваць адпраўшчыку ўкласці ў пасылку копію свайго адраса і адрасы атрымальніка. На бланку суправаджальнага адраса, зрабіўшы адзнаку ў адпаведнай графе, адпраўшчык павінен указаць, што рабіць з гэтай пасылкай у выпадку, калі яе немагчыма ўручыць адрасату. Адпраўшчыку дазваляецца даваць толькі адно ўказанне. На бланку таксама ўказваецца сума аб’яўленай цэннасці пасылкі ў беларускіх рублях.

Мытная дэкларацыя CN 23 складаецца ў той колькасці экзэмпляраў, якая ўказана ў “Кіраўніцтве па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў”, але не меней трох экзэмпляраў.

У мытнай дэкларацыі неабходна указваць поўныя адрасныя дадзеныя атрымальніка і адпраўшчыка, назву кожнага прадмета, які перасылаецца, яго вагу, кошт. Адзнакі агульнага характару не дапускаюцца.

Мытная дэкларацыя CN 23 запаўняецца на рускай (беларускай) мове з падрадковым перакладам на мову краіны прызначэння або на адну з вядомых міжнародных моў (французскую, англійскую). Неабходна звяртаць увагу на важнасць поўнага пераліку ўкладання пасылкі ў мэтах забеспячэ́ння хуткага мытнага кантролю паштовых адпраўленняў як у краіне падачы, так і ў краіне прызначэння.

Нацыянальны аператар паштовай сувязі не нясе ніякай адказнасці за правільнасць запаўнення адпраўшчыкам мытнай дэкларацыі CN 23.

Пасылкі могуць перасылаць “З паведамленнем аб атрыманні”, “З на́рачным”, “Уручыць ва ўласныя рукі” пры ўмове, што ў краіне прызначэння аказваецца дадзеная паслуга. Пасылкі з аб’яўленай цэннасцю могуць перасылацца з накладны́м плацяжом у краіны, з якімі падпісаны двухбаковы Дагавор па абмене паштовымі адпраўленнямі з накладны́м плацяжом.