Секаграмы
У якасці секаграм могуць перасылацца письмы, напісаныя секаграфічным спосабам, якія падаюцца адкрыта, выданні з выпуклым шрыфтам для сляпых, у тым ліку клішэ са знакамі секаграфіі, а таксама спецыяльная папера, прызначаная выключна для сляпых, калі яна адпраўляецца афіцыйна прызнанай установай для сляпых або адрасуецца такой установе.
У якасці секаграм могуць прымацца і гукавыя запісы для сляпых.
На секаграмы неабходна прыклейваць з боку адраса атрымальніка цэтлік белага колеру, на якім намаляваны адпаведны знак, або рабіць выразны надпіс “Секаграмы” (“Cecogrammes”).
Памеры:
мінімальныя: 114х162 мм і 110х220 мм;
максімальныя: сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм.
Вага: да 7 кг.