Бандэролі

Бандэролі прызначаныя для перасылання друкаваных выданняў, геаграфічных карт, выкраек, каталогаў, праспектаў, розных аб’яў, адкрытак, водціскаў і рэпрадукцый на паперы, кардоне або іншых матэрыялах, звычайна ўжывальных для кнігадрукавання, і іншай прадукцыі.

Калекцыйныя адкрыткі, гравюры, малюнкі, водціскі і рэпрадукцыі на паперы, кардоне, якія ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для Рэспублікі Беларусь, перасылаюцца толькі з дазволу Упраўленняў культуры мясцовых адміністрацый.

Праектная і тэхнічная дакументацыя прымаецца толькі ад прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Памеры:

мінімальныя: 114х162 мм і 110х220 мм;

максімальныя: сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне: 600 мм.

Для рулонаў: мінімальныя — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 170 мм, найбольшае вымярэнне не меней 100 мм;

максімальныя — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 1040 мм, найбольшае вымярэнне 900 мм.

Вага: да 5 кг.