Міжнародны пісьмовая карэспандэнцыя
Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі падзяляюцца на:
Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі ў залежнасці ад хуткасці апрацоўкі і перавозкі падзяляюцца на:
- прыярытэтныя адпраўленні — адпраўленні, якія перавозяцца самым хуткім шляхам і апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку;
- непрыярытэтныя адпраўленні — адпраўленні, якія перавозяцца наземным шляхам.
- Заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі
Заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі рэгіструюцца.
Ніякіх спецыяльных умоў у дачыненні формы, заладкі або напісання адраса для заказных адпраўленняў не патрабуецца. Адпраўленні з адрасам, напісаным алоўкам або з указаннем толькі ініцыялаў атрымальніка, да перасылання заказным парадкам не дапускаюцца.
Для адпраўкі заказных мяшкоў “М” або дробных пакетаў запаўняецца мытная дэкларацыя CN 22.
Перавагі:
пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
прыпіска да дакументаў на ўсім шляху руху;
уручэнне заказнога адпраўлення пісьмовай карэспандэнцыі адрасату пад роспіс.
Парадак уручэння: заказныя адпраўленні ўручаюцца адрасату пад распіску.
Міжнародныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі могуць прымацца для дастаўкі “З нара́чным”, “З паведамленнем аб атрыманні”, “Уручыць ва ўласныя рукі”, “З дастаўкай, якая кантралюецца” пры ўмове, што ў краіне прызначэння аказваецца дадзеная паслуга.
Міжнародныя паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца, прымаюцца толькі з простым паведамленнем аб атрыманні. Пры падачы ў аддзяленне паштовай сувязі міжнароднага паштовага адпраўлення, якое рэгіструецца, адпраўнік запаўняе бланк паведамлення аб атрыманні CN 07. Установа прызначэння вяртае яго (дапоўненае неабходнымі звесткамі) самым хуткім шляхам (простым парадкам) непасрэдна адпраўшчыку.
Заказныя адпраўленні, адпраўленні з дастаўкай, якая кантралюецца, і адпраўленні з абвешчанай каштоўнасцю могуць прымацца з адзнакай “Уручыць ва ўласныя рукі” (A remettre en main propre). Адпраўленні з такой адзнакай прымаюцца з паведамленнем аб атрыманні CN 07 і павінны мець выразную адзнаку “A remettre en main proper” на адрасным боку адпраўлення.
Адпраўленні “З на́рачным” павінны мець на адрасным боку адзнаку “Expres”. Па іх прыбыцці ва ўстанову дастаўкі адпраўлення дастаўляюцца спецыяльным кур’ерам дадому адрасату. Уваходная карэспандэнцыя “Expres” (“З на́рачным”) дастаўляецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь звычайным парадкам, паколькі дадзеная паслуга ў Рэспубліцы Беларусь не аказваецца.
Міжнародныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі з дастаўкай, якая кантралюецца, перасылаюцца паміж паштовымі службамі, якія аказваюць дадзеную паслугу. Да іх адносяцца любыя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі (паштоўкі, пісьмы, бандэролі, дробныя пакеты, мяшкі “М”). Адпраўленні з дастаўкай, якая кантралюецца, прымаюцца і ўручаюцца атрымальнікам парадкам, вызначаным для заказных адпраўленняў, а апрацоўваюцца і перасылаюцца як адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, якія не рэгіструюцца.