Міжнародныя паштовыя адпраўленні

Міжнародныя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія з’яўляюцца аб’ектам паштовага абмену паміж дзяржавамі.

Да міжнародных паштовых адпраўленняў адносяцца:

адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі;

пасылкі;

грашовыя пераводы;

адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты (EMS).

Міжнародныя паштовыя адпраўленні падраздзяляюцца на:

простыя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі;

паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца — паштовыя адпраўленні, пры прыёме якіх адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, і якія ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам пад распіску.

Адказнасць карыстальнікаў паслугамі паштовай сувязі і аператараў паштовай сувязі

Адпраўшчык паштовых адпраўленняў нясе адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам, перад аператарам паштовай сувязі і іншымі карыстальнікамі паштовай сувязі, калі адпраўленае ім паштовае адпраўленне нанесла шкоду аператарам паштовай сувязі, сродкам паштовай сувязі, аб’ектам паштовай сувязі, іншым карыстальнікам з прычыны перасылання забароненага ўлажэння альбо неадпаведнасці ўпакоўкі ўлажэнню, якое перасылаецца, акрамя выпадкаў неналежнай упакоўкі паштовага адпраўлення аператарам паштовай сувязі.

Нацыянальны аператар паштовай сувязі нясе маёмасную адказнасць за страту, псаванне, пашкоджанне, недастаўку міжнародных паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.