Прапановы для Інтэрнэт-крам

Паслугі

Прапановы для Інтэрнэт-крам

Рост Е-commerce непарыўна звязаны з афлайн-лагістыкай — адной з ключавых складальных поспеху электроннага гандлю.

РУП «Белпошта», з’яўляючыся прызначаным Нацыянальным аператарам паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь, мае шматгадовы вопыт працы на рынку лагістыкі. Перавозка паштовых адпраўленняў па тэрыторыі ўсёй рэспублікі забяспечваецца больш за 1 500 аўтамабілямі, штодзённы прабег якіх каля 150 тыс. км. Дастаўка паштовых адпраўленняў, у тым ліку з таварным улажэннем, у любы населены пункт рэспублікі, нават самы аддалены, забяспечваецца самай шырокай ў краіне сеткай фронт-офісаў (больш за 3 000 аб’ектаў паштовай сувязі).

У мэтах развіцця бізнесу і пашырэння геаграфіі продажаў РУП «Белпошта» прапануе ўладальнікам Інтэрнэт-крам:

— комплекснае лагістычнае рашэнне — пакеты паслуг «E-commerce», якія ўключаюць у сябе паслугі камплектацыі, розныя віды дастаўкі і іншыя сэрвісы ў залежнасці ад магчымасцей інтэрнэт-крам і запатрабаванняў пакупнікоў (ад «Эканома» да «Эліта»);

— удзел ва ўнікальным праекце «Тавары поштай»: размяшчэнне ў друкаваным каталогу інфармацыі аб тавары, які рэалізуецца ў Вашай інтэрнэт-краме, для яго заказу кліентамі аддзяленняў паштовай сувязі.