Гібрыдная пошта
"Гібрыдная пошта" — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванню і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.
Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.
РУП "Белпошта" забяспечыць:
- раздрукоўку інфармацыі, якая прадастаўлена для рассылання ў электронным выглядзе, яе пакаванне ў канверты на сучасным абсталяванні і перасылку адпраўленняў па прызначэнні;
- магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены Вамі рэкламны матэрыял);
- гарантыю прыватнасці інфармацыі, перададзенай для рассылання;
- разумныя суадносіны цаны і якасці.
Парадак аказання паслугі:
Карыстальнік паслугі (далей — Заказчык) перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" (далей — Выканаўцу) электронную базу рассылкі. Працаўнікі Выканаўцы ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Па-за залежнасцю ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца паводле ўмоў дагавора ў адно паштовае адпраўленне.
Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка падчас складання дакумента і канвертавання былі бачныя праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.
Прадугледжваецца магчымасць дадатковага ўкладання ў паштовыя адпраўленні, якія фарміруюцца, матэрыялаў, прадстаўленых Заказчыкам у фізічным выглядзе (буклеты, календары, прызы рэкламных розыгрышаў і іншая прадукцыя).
Сфармаваныя адпраўленні перадаюцца для перасылкі па прызначэнні ў парадку, прадугледжаным для адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простай, заказной, або з абвешчанай каштоўнасцю ў залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі).
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 222 72 07 (Лебедзева Юлія Пятроўна, інжынер групы па кантролі за эксплуатацыйнай дзейнасцю вытворчасці "Мінская пошта", Валентукевіч Юлія Анатольеўна, інжынер групы па кантролі за эксплуатацыйнай дзейнасцю вытворчасці "Мінская пошта").