Паслугі

Крэдыты

Аддзяленні паштовай сувязі РУП “Белпошта” аказваюць кліентам паслугу па афармленні пакета дакументаў на атрыманне крэдыта ААТ “Белгазпрамбанк”.

Крэдыт афармляецца на банкаўскую плацежную картку з магчымасцю авердрафту па рахунку (праграма “Хуткія грошы”).

Камплект дакументаў, прызначаны для адпраўкі ў банк уключае наступныя дакументы:

  • заява-анкета на афармленне банкаўскай плацежнай карткі
  • згода на атрыманне крэдытнай справаздачы
  • даведка аб даходах за 3 месяцы
  • ксеракопія старонак пашпарта (2 апошнія развароту стр. 30-33 і старонка з прапіскай)

Рашэнне аб выдачы крэдыту прымаецца на працягу 24 гадзін з моманту паступлення дакументаў у банк (тэрмін перасылкі дакументаў па рэспубліцы да 3-х працоўных дзён).

Пры прыняцці станоўчага рашэння аб выдачы крэдыту, банк бясплатна эмітуе банкаўскую плацежную картку VISA Electron, якая разам з крэдытнымі дакументамі накіроўваеццца ў аддзяленне паштовай сувязі для перадачы кліенту.

Умовы крэдыту:

  • сума крэдыту ад 2 да 100 мільёнаў рублёў
  • тэрмін крэдытавання да 3-х гадоў
  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь
  • узрост ад 21 да 65 гадоў уключна
  • пастаянны даход ад працоўнай дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі або пенсія па ўзросце не менш за 1 700 000 рублёў
  • магчымасць карыстацца крэдытнымі сродкамі шматразова на працягу 3 гадоў
  • грошы можна здымаць часткамі па меры неабходнасці. Пры зняцці ў аддзяленнях паштовай сувязі, дзе ўстаноўлены счытвальнікі банкаўскіх плацежных картак, і любым аддзяленні ААТ “Белгазпрамбанк” памер камісіі складае 1% ад сумы аперацыі, у банкаматах і пунктах выдачы наяўных іншых банкаў — 3% ад сумы.
  • стаўка па крэдыце (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 15,8 працэнтных пункта)
  • працэнты налічваюцца толькі на фактычную запазычанасць па крэдыце
  • паведамленне інфармацыі пра даступную суму на картцы. Пры праглядзе ў аддзяленнях паштовай сувязі, дзе ўстаноўлены счытвальнікі банкаўскіх плацежных картак, і ўстройствах ААТ “Белгазпрамбанк” — бясплатна, ва ўстройствах іншых банкаў — 10 000 рублёў за адзін запыт
  • пагашэнне крэдыту — у любым аддзяленні ААТ “Белгазпрамбанк” або аддзяленні паштовай сувязі, дзе ўстаноўлены счытвальнікі банкаўскіх плацежных картак, пры дапамозе банкаўскай плацежнай карткі. Пагашэнне ажыццяўляецца роўнымі часткамі на працягу 36 месяцаў, не пазней за 20 чысло кожнага месяца, наступнага за месяцам атрымання адпаведнай сумы крэдыту.