Паслугі

Грашовыя пераводы партыямі

Для задавальнення патрэбнасцей юрыдычных асоб РУП "Белпошта" распрацавана і ўкаранёна праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе прымаць паштовыя грашовыя пераводы партыямі на падставе электроннага спіса, які прадастаўляецца пры дапамозе любога магнітнага носьбіта, пры гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення бланкаў паштовых грашовых пераводаў.

Для стварэння інфармацыі па паштовых грашовых пераводах партыямі ў электронным выглядзе вы можаце скарыстаць праграмны прадукт РУП "Белпошта", які можна інсталяваць, або ўласны праграмны прадукт, даўшы інфармацыю ў электронным выглядзе ў патрэбным фармаце.

Пры выкарыстанні праграмнага продукта РУП "Белпошта" неабходна спачатку спампаваць і ўстанавіць установачны файл, пасля чаго спампаваць і ўстанавіць файл з абнаўленнямі.

Установачны файл

Інструкцыя карыстальніка

Інструкцыя праграміста

Фарматы абмену тэкставымі файламі

Інструкцыя па абнаўленні праграмы

Абнаўленні ад 15.07.2016

Падрабязную інфармацыю пра адпраўку паштовых грашовых пераводаў партыямі вы можаце атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі і па тэлефоне Call-цэнтра 154.

З тарыфамі на перасылку паштовых грашовых пераводаў, якія адпраўляюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, вы можаце азнаёміцца тут, з тарыфамі на дадатковыя паслугі — тут. Пры адпраўцы паштовых грашовых пераводаў на суму звыш 1 000 000 рублёў даюцца скідкі.