Паслугі

Міжнародныя грашовыя пераводы

РУП "Белпошта" ажыццяўляе перасылку міжнародных грашовых пераводаў на падставе заключаных пагадненняў з назначанымі аператарамі краін — членаў Сусветнага паштовага саюза.

Віды пераводаў

Краіна прызначэння

Тэрмін

праходжання

Дадатковая

інфармацыя

Тэрміновыя

Азербайджан

Казахстан

Украіна

1 гадзіна ад адпраўшчыка да адрасата

Адпраўшчык павінен паведаміць атрымальніку код грашовага перавода, прозвішча адпраўшчыка, суму, краіну прыёму

(дадзеная інфармацыя ўтрымліваецца ў квітанцыі)

Электронныя

Азербайджан

Сербія

4 гадзіны па тэрыторыі РБ + 1 дзень па тэрыторыі названых краін

В'етнам

Эстонія

Украіна

4 гадзіны па тэрыторыі РБ + 2 рабочыя дні па тэрыторыі названых краін

Арменія Казахстан Кыргызстан

Літва

Малдова

Расія

Узбекістан

Францыя

4 гадзіны па тэрыторыі РБ + ад 2 да 5 рабочых дзён па тэрыторыі вышэйпаказаных краін

Таджыкістан

4 гадзіны па тэрыторыі РБ + ад 5 да 7 рабочых дзён

Паштовыя

Албанія

Балгарыя

Грузія

Латвія

Польшча

Румынія

Славакія

Туркменістан

Францыя

Чэхія

Каля 2-4 тыдняў

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь перасылка ажыццяўляецца ў электронным выглядзе; у спецыялізаваным структурным падраздзяленні ажыццяўляецца раздрукоўка бланкаў і іх накіраванне ажыццяўляецца паштовымі адпраўленнямі ў краіну прызначэння

Міжнародныя паштовыя грашовыя пераводы прымаюцца з дадатковымі паслугамі ў адпаведнасці з тарыфамі, зацверджанымі РУП "Белпошта":

  • паведамленнем пра атрыманне;
  • пісьмовым паведамленнем.

УМОВЫ ПРЫЁМУ МІЖНАРОДНЫХ ГРАШОВЫХ ПЕРАВОДАЎ

Прыём міжнародных грашовых пераводаў ажыццяўляецца ў замежнай валюце ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі (глядзіце тут)

Плата за перасылку міжнародных грашовых пераводаў збіраецца ў беларускіх рублях.

Прыём міжнародных грашовых пераводаў у беларускіх рублях ажыццяўляецца па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах (пенсіі, аліменты, дзяржаўная дапамога, выплаты і кампенсацыі, уключаючы выплаты па пакрыцці шкоды, сумы, якія выплачваюцца на падставе прыгавораў, рашэнняў і пастаноў судовых і следчых органаў, плацяжы, звязаныя са смерцю грамадзян (транспартныя расходы і расходы па пахаванні), плацяжы па пакрыцці расходаў судовым, следчым, арбітражным, натарыяльным і іншым праваахоўным органам, а таксама дзяржаўная пошліна па справах, якія разглядаюцца гэтымі органамі, перавод грашовых кампенсацый ахвярам палітычных рэпрэсій, членам іх сямей і наследнікам).

З тарыфамі на перасылку міжнародных грашовых пераводаў Вы можаце азнаёміцца тут.

Даведнікі паштовых кодаў, якія выкарыстоўваюцца для перасылкі грашовых пераводаў:

— Азербайджана;

Арменіі;

— Казахстана;

Малдовы;

Рассіі;

- Узбекістана;

— Украіны;

— Эстоніі.