Паслугі

Паштовы грашовы перавод

Паштовы грашовы перавод — гэта сучасны спосаб перасылкі грашовых сродкаў.

3 асноўныя перавагі:

  • высокі ўзровень абароны інфармацыі, якая перадаецца;
  • шырокі геаграфічны ахоп (усе аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта");
  • магчымасць адпраўкі грашовага пераводу з дастаўкай, з пісьмовым паведамленнем, з паведамленнем пра ўручэнне.

Удзельнікамі сістэмы перасылкі грашовых пераводаў з'яўляюцца ўсе аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта".

Для адпраўкі паштовага грашовага пераводу вам неабходна запоўніць бланк ф. ПС 112.