Паслугі

Уклады (дэпазіты)

Плённае супрацоўніцтва РУП “Белпошта” з банкамі адыгрывае важную ролю ў распаўсюджванні банкаўскіх паслуг у любы куток краіны.

Аддзяленні паштовай сувязі РУП “Белпошта” аказваюць кліентам паслугу па афармленні дэпазітаў (укладаў) наступных банкаў:

У населеных пунктах, дзе няма аддзяленняў ААТ “ААБ Беларусбанк”, ажыццяўляюцца дзеянні па адкрыцці ўкладу (дэпазіту), у тым ліку:

  • заключэнне ад імя банка з фізічнымі асобамі дагавораў банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях
  • прыём і перадача ў банк да выканання дагавораў, дакументаў, неабходных для адкрыцця (закрыцця) рахункаў
  • прыём для перадачы ў банк наяўных грашовых сродкаў (першапачатковых і дадатковых узносаў) у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі банкаўскага ўкладу
  • выдача з укладных рахункаў фізічных асоб наяўных грашовых сродкаў (усяго ўкладу або яго часткі) у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі банкаўскага ўкладу
  • афармленне даверанасці або завяшчальнага распараджэння ў прысутнасці спецыяліста банка.

Адказнасць перад укладчыкамі за захаванасць і гарантыю выплаты грашовых сродкаў па ўкладах нясе ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Па рашэнні ААТ “ААБ Беларусбанк” з 14.04.2016 у аддзяленнях паштовай сувязі можна адкрыць тэрміновы банкаўскі ўклад “Класік паштовы адзыўны” і “Класік паштовы безадзыўны”.

Умовы тэрміновых банкаўскіх укладаў размешчаны ў аддзяленнях паштовай сувязі.

ЗАТ “МТБанк”

У межах рэалізацыі кабрэндзінгавага прадукту паміж РУП “Белпошта”, ЗАТ “МТБанк” і БРУСП “Белдзяржстрах” у аддзяленнях паштовай сувязі можна аформіць пакет дакументаў і атрымаць ашчадную банкаўскую плацежную картку “МТБанк-Белдзяржстрах”. Пры папаўненні рахунку на суму не менш за 5,0 млн. руб. Вы атрымліваеце ў падарунак страхоўку ад траўм і няшчасных выпадкаў на страхавую суму 4,0 млн. руб. тэрмінам дзеяння на 1 год.

Асноўныя ўмовы:

  • афармленне дэпазіту ў аддзяленні паштовай сувязі на банкаўскую плацежную картку міжнароднай плацежнай сістэмы Visa Electron Instant Issue ў дзень звароту
  • сума першапачатковага ўзносу ад 15 руб.
  • працэнтная стаўка па дэпазіце 0.1% гадавых. Банк можа ў аднабаковым парадку змяніць памер працэнтнай стаўкі па дэпазіце;
  • штомесячная выплата працэнтаў з залічэннем на рахунак
  • папаўненне рахунку непасрэдна ў аддзяленні паштовай сувязі
  • свабодны доступ да грошай у любы момант
  • магчымасць ажыццяўлення безнаяўных разлікаў за тавары і паслугі
  • працэнт за зняцце наяўных грошай з карткі ў аддзяленнях паштовай сувязі не збіраецца
  • плата за сэрвіснае абслугоўванне карткі не збіраецца
  • афармленне бясплатнай страхоўкі ад траўм і няшчасных выпадкаў пры суме першапачатковага ўзносу не менш за 500 руб.