Паслугі

Унутраныя адпраўленні EMS

Адпраўленне ўнутранай паскоранай пошты EMS — гэта паштовае адпраўленне, якое рэгіструецца, апрацоўваецца, перасылаецца ў межах Рэспублікі Беларусь у прыярытэтным парадку і дастаўляецца адрасату не пазней рабочага дня, які ідзе за днём прыёму.

Перавагі паслугі: хуткасць перасылкі і гарантаваная дастаўка.

Адпраўленні ўнутранай паскоранай пошты EMS прымаюцца ў любым аддзяленні паштовай сувязі або кур’ерам у офісе (дома).

У адпраўленнях унутранай паскоранай пошты EMS могуць перасылацца дакументы (не больш за 2 кг) або таварнае ўлажэнне (не больш за 30 кг).

Магчымы прыём адпраўленняў унутранай паскоранай пошты EMS з аб’яўленай цэннасцю, з накладным плацяжом, з вопісам улажэння, з паведамленнем пра атрыманне (простым, заказным, электронным на e-mail, па тэлефоне, пры дапамозе SMS-паведамлення).

Аплата паслугі магчыма наяўным і безнаяўным шляхам.

Умовы дастаўкі:

  • у дзень прыёму;
  • на наступны рабочы дзень на працягу дня;
  • на наступны рабочы дзень у прызначаны час;
  • на наступны рабочы дзень да 10 гадзін.

Адпраўленні з умовай дастаўкі “на працягу дня” прымаюцца на адрас любога населенага пункта Рэспублікі Беларусь.

Адпраўленні з умовай дастаўкі “да 10 гадзін” і “ў прызначаны час” прымаюцца толькі да абласных і раённых цэнтраў краіны.

Пералік абласных і раённых цэнтраў, на адрас якіх магчымы прыём адпраўленняў з умовай дастаўкі “ў дзень прыёму”, абмежаваны.

У выпадку адсутнасці атрымальніка ў момант дастаўкі, магчыма паўторная дастаўка за дадатковую плату.

Магчыма дастаўка атрымальніку па месцы працы.

Адсочваць паштовае адпраўленне можна ў раздзеле “назіранне за паштовымі адпраўленнямі”.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аб’ектах паштовай сувязі або па тэлефоне call-цэнтра 154.