Паслугі

Пра кааператыў EMS

У 1998 году Савет паштовай эксплуатацыі Сусветнага паштовага саюза (СПС), які выступаў за прывядзенне ў адпаведнасць і развіццё паштовых паслуг ва ўсім свеце, заснаваў Кааператыў EMS у інтарэсах развіцця і ўмацавання паслугі EMS.

У наш час Кааператыў EMS — гэта орган Савета паштовай эксплуатацыі, які дзейнічае на аснове свайго Статуту і спрыяе супрацоўніцтву паміж прызначанымі паштовымі аператарамі краін-членаў Кааператыва EMS, дазваляючы ім прадастаўляць высакаякасную паслугу EMS ва ўсім свеце.

Сёння 162 краіны ўступілі ў Кааператыў EMS, гэта значыць 74% паштовых аператараў свету прадастаўляюць узаемаўзгодненую паслугу EMS. Кааператыў EMS прадастаўляе шырокі спектр паслуг сваім членам і праводзіць незалежную ацэнку асноўных рабочых паказчыкаў для ўсіх аператараў EMS на аснове праграмы праверкі і ацэнкі якасці.

РУП "Белпошта" з'яўляецца членам Кааператыва EMS з 1999 года, практычна з моманту яго стварэння.

З 1 мая 2009 года ў РУП "Белпошта" вылучана асобная служба "EMS-Белпошта", асноўнымі задачамі якой з'яўляюцца:

— забеспячэнне функцыянавання, прасоўвання і развіцця канкурэнтаздольнай паслугі паскоранай пошты EMS у Рэспубліцы Беларусь;

— удасканаленне, якаснае ажыццяўленне і выкананне тэхналагічных працэсаў апрацоўкі пошты EMS у структурных падраздзяленнях РУП "Белпошта";

— забеспячэнне захаванасці адпраўленняў EMS

Узнагароды Кааператыва EMS

На аснове крытэрыяў сертыфікацыі якасці, зацверджаных Агульным сходам кааператыва EMS, РУП «Белпошта» быў прысвоены двойчы «Сярэбраны ўзровень" якасці па выніках працы за 2006 і 2010 гг.