Міжнародныя EMS
Навіны EMS:

Міжнародная паскораная пошта — EMS
EMS - гэта міжнародная паштовая экспрэс-паслуга для перасылкі дакументаў і тавараў, якая ставіць за мэту прадастаўленне кліентам ва ўсім свеце высакаякасныя, канкурэнтаздольныя прадукты экспрэс-пошты па прымальным кошце. Служба "EMS-Белпошта" гэта:
• састаўная частка сусветнай сеткі міжнароднай паскоранай пошты;
• гарантаваная паскораная дастаўка паштовых адпраўленняў больш чым ў 200 краін і тэрыторый свету;
• шырокая сетка прыёму і дастаўкі адпраўленняў EMS (адпраўленні EMS прымаюцца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта"; дастаўляюцца па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь);
• сэрвіс сусветнага ўзроўня, гарантыя захаванасці, поўная прыватнасць.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" прадастаўляе паслугу EMS у адпаведнасці са стандартамі, зацверджанымі Кааператывам EMS..
Служба "EMS-Белпошта" забяспечвае сёння:
• страхаванне адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты EMS;
• даступныя цэны (тарыфы);
• бясплатнае захоўванне Вашага грузу на складзе часовага захоўвання (СЧЗ) па адрасе: г. Мінск, Вул. Вакзальная, 22;
• Мытнае афармленне;
Больш падрабязную інфармацыю адносна ажыцяўлення паслугі EMS можна атрымаць па тэлефонах
• Узор запаўнення бланк-пачкі EMS (адрасны ярлык)
• Упакоўка адпраўленняў EMS
• Адказнасць РУП "Белпошта"
• Дапаможнік па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў
• Арыентыровачныя тэрміны праходжання адпраўленняў EMS з Мінска ў краіны, якія ўваходзяць у міжнародную сетку EMS EMS
*** калі інфармацыя пра адпраўленне адсутнічае, накіруйце заяву пра высвятленне месцазнаходжання дадзенага адпраўлення ў аддзел рэкламацый Службы прымальным для Вас спосабам: па пошце — пр. Незалежнасці, 10 г.Мінск, 220050; па e-mail: brems@belpost.by; па факсе: 8017 220 22 06. У абавязковым парадку прыкладзеце копію адраснага ярлыка і квітанцыю аб аплаце.
Увага! Дастаўка адпраўленняў EMS у г. Маскву і г.Санкт-Пецярбург у самыя кароткія тэрміны!