Паштоўкі

Паштоўка — гэта адкрытае пісьмо або, як часцей яе называюць, адкрытка для кароткага пісьмовага паведамлення.

Памеры: 105 х 148 мм, 105 х 210 мм, 115 х 170 мм.

Простая паштоўка

Парадак адпраўлення: апускаецца адпраўшчыкам у паштовую скрыню.

Парадак уручэння: уручаецца шляхам апускання ў абаненцкую паштовую шафу ці індывідуальную паштовую скрыню.

Заказная паштоўка

Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску.

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы момант з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.

Пры адпраўцы заказной паштоўкі можна скарыстацца наступнымі паслугамі:

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне;

“Уручыць асабіста” — перасылаецца з заказным або электронным паведамленнем аб уручэнні з адзнакай на адпраўленні “Уручыць асабіста”. Прымаецца толькі ў адрас фізічных асоб.

Паведамленні бываюць:

Простыя — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказныя — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электронныя — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення перасылаецца па электроннай пошце і дастаўляецца адпраўшчыку ў фізічным выглядзе.

Адрасаванне

Тарыфы