Пасылкі

Памеры: мінімальны: 150х240х20 мм; максімальны: любое вымярэнне 1050 мм, сума даўжыні і найбольшай акружнасці, узятай у любым кірунку, акрамя даўжыні, 2000 мм.

Вага: не больш за 30 кг.

Звычайная пасылка

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы час з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.

Характар укладання: розныя прадметы культурна-бытавога ўжытку і вытворчага прызначэння, прадукты харчавання працяглага захоўвання, друкаваная прадукцыя, расліны, пчолы, медыкаменты, медыцынскія прэпараты, агародніна, садавіна і інш.

Пакаванне: пакуецца ў кардонныя скрынкі, заварочвацца ў крафт-паперу, мяккую абалонку (тканіну), тару, якая рэалізуецца аб’ектам паштовай сувязі. Упакоўка павінна адпавядаць характару ўкладання і забяспечваць захаванасць паштовага адпраўлення.

Парадак адпраўлення: здаецца ў аддзяленне паштовай сувязі разам з запоўненым суправаджальным адрасам, адпраўшчыку выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: выдаецца пад роспіс.

Пры адпраўцы звычайнай пасылкі можна скарыстацца паслугай

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.

Паведамленні бываюць:

Простыя — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказныя — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электронныя — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення перасылаецца па электроннай пошце і дастаўляецца адпраўшчыку ў фізічным выглядзе.

Адрасаванне

Тарыфы

Пасылка з аб’яўленай цэннасцю

Адрозніваецца ад звычайнай пасылкі тым, што кліент указвае суму ацэнкі. Сума аб’яўленай цэннасці паштовага адпраўлення вызначаецца адпраўшчыкам зыходзячы з сапраўднага кошту ўкладання, якое перасылаецца.

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы час з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій;
  • у выпадку страты пакрываецца сума ў памеры аб’яўленай цэннасці.

Характар укладання: розныя прадметы культурна-бытавога ўжытку і вытворчага прызначэння, прадукты харчавання працяглага захоўвання, друкаваная прадукцыя, расліны, пчолы, медыкаменты, медыцынскія прэпараты, агародніна, садавіна і інш.

Пакаванне: пакуецца ў кардонныя скрынкі, заварочвацца ў крафт-паперу, мяккую абалонку (тканіну), тару, якая рэалізуецца аб’ектам паштовай сувязі. Упакоўка павінна адпавядаць характару ўкладання і забяспечваць захаванасць паштовага адпраўлення.

Парадак адпраўлення: здаецца ў аддзяленне паштовай сувязі у адкрытым выглядзе разам з запоўненым суправаджальным адрасам (па жаданні адпраўшчыка — з вопісам укладання), апячатваецца, адпраўшчыку выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: выдаецца кліенту пад роспіс.

Пры адпраўцы пасылкі з аб’яўленай цэннасцю можна скарыстацца наступнымі паслугамі:

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.

“З накладным плацяжом” — аператар паштовай сувязі павінен будзе атрымаць з адрасата суму накладнога плацяжу, якую вызначыць адпраўшчык, і выслаць яе грашовым пераводам па адрасе, які аставіць адпраўнік. Сума накладнога плацяжу не можа быць больш за суму аб’яўленай цэннасці. Паштовыя адпраўленні з накладным плацяжом ад фізічных асоб у адрас юрыдычных асоб не прымаюцца.

Адрасаванне

Тарыфы