Пісьмы

Памер: 114 х 162 мм, 110 х 220 мм, 162 х 229 мм, 229 х 324 мм

Вага: да 2 кг.

Упакоўка: канверты павінны адпавядаць паштовым стандартам.

Простае пісьмо

Характар укладання: розныя пісьмовыя паведамленні.

Парадак адпраўлення: апускаецца адпраўніком у паштовую скрыню або ў спецыяльную паштовую скрыню, усталяваную ў аперацыйных залах аддзяленняў паштовай сувязі. Пісьмы, аформленыя на маркіравальных і франкіравальных машынах, здаюцца ў аперацыйныя вокны аб’ектаў паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца шляхам апускання ў абаненцкую паштовую шафу ці індывідуальную паштовую скрыню.

Адрасаванне

Тарыфы

Заказное пісьмо

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы момант з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.

Характар укладання: розныя пісьмовыя паведамленні, дзелавыя паперы, фатаграфіі, мастацкія паштоўкі, схемы і іншая аналагічная папяровая прадукцыя.

Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску.

Пры адпраўцы заказнога пісьма можна скарыстацца наступнымі паслугамі:

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.

“Уручыць асабіста” — перасылаецца з заказным або электронным паведамленнем аб уручэнні з адзнакай на адпраўленні “Уручыць асабіста”. Прымаецца толькі ў адрас фізічных асоб.

Паведамленні бываюць:

Простыя — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказныя — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электронныя — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення перасылаецца па электроннай пошце і дастаўляецца адпраўшчыку ў фізічным выглядзе.

Адрасаванне

Тарыфы

Пісьмо з аб’яўленай цэннасцю

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы момант з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій;
  • у выпадку страты пакрываецца сума ў памеры аб’яўленай цэннасці.

Характар укладання: дакументы і каштоўныя паперы (дыпломы, пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе, пенсійныя і судовыя справы, аблігацыі дзяржаўных пазык, латарэйныя білеты і іншыя аналагічныя прадметы і дакументы, якія маюць для адпраўшчыка і атрымальніка каштоўнасць).

Парадак адпраўлення: здаецца ў аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі (па жаданні адпраўшчыка — з вопісам укладання) у адкрытым выглядзе, апячатваецца, кліенту выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску.

Пры адпраўцы пісьма з аб’яўленай цэннасцю можна скарыстацца наступнымі паслугамі:

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.

“Уручыць асабіста” — перасылаецца з заказным або электронным паведамленнем аб уручэнні з адзнакай на адпраўленні “Уручыць асабіста”. Прымаецца толькі ў адрас фізічных асоб.

“З накладным плацяжом” — аператар паштовай сувязі павінен будзе атрымаць з адрасата суму накладнога плацяжу, якую вызначыць адпраўшчык, і выслаць яе грашовым пераводам па адрасе, які аставіць адпраўнік. Сума накладнога плацяжу не можа быць больш за суму аб’яўленай цэннасці. Паштовыя адпраўленні з накладным плацяжом ад фізічных асоб у адрас юрыдычных асоб не прымаюцца.

Адрасаванне

Тарыфы

Пісьмовая карэспандэнцыя “Першы клас

Пісьмо ў гэтым канверце паскорана даставяць з Мінска ў абласныя і раённыя цэнтры нашай краіны ў самыя кароткія тэрміны. Перасыланне здзяйсняецца ва ўсе дні тыдня акрамя выхадных, святочных і перадсвяточных дзён.

Пісьмо апускаецца ў спецыяльную скрыню, якая размешчана на першым паверсе паштамта.

Тарыфы

Камерцыйная карэспандэнцыя з аплачаным адказам (ККА)

Вы папярэдне аплачваеце адказ партнёраў або спажыўцоў вашых паслуг.

Для перасылання карэспандэнцыі выкарыстоўваецца камплект, які складаецца з 2 канвертаў. Адзін канверт прызначаны для адпраўкі пісьмовага паведамлення адрасату, другі, з адзнакай “Аплачаны адказ”, укладаецца разам з пісьмовым паведамленнем і служыць для атрымання адказу на Вашы прапановы. На дадзеную паслугу арганізацыя павінна заключыць дагавор з РУП “Белпошта”.

Тарыфы