Дробныя пакеты
Памер: максімальны — сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм; мінімальны — 114х162 мм і 110х220 мм.
Вага: да 2 кг.
Просты дробны пакет
Характар укладання: друкаваная прадукцыя (бланкі, брашуры, плакаты), фатаграфіі, альбомы, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сшыткі, блакноты, дзелавыя паперы, мастацкая і іншая літаратура, друкаваная рэкламная інфармацыя і іншая друкаваная прадукцыя.
Пакаванне: у залежнасці ад характару прадметаў, якія перасылаюцца, пакуецца ў канверты, кардонныя скрынкі, заварочваецца ў крафт-паперу.
Парадак адпраўлення: у залежнасці ад памераў, шляхам апускання ў паштовую скрыню або здаецца ў аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.
Парадак уручэння: у залежнасці ад памераў, шляхам апускання ў абаненцкія паштовыя шафы (індывідуальныя паштовыя скрыні) або выдаецца ў аддзяленні паштовай сувязі.
Адрасаванне
Тарыфы
Заказны дробны пакет
Перавагі:
- пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
- пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
- магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы час з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.
Характар укладання: тое ж, што і ў простых, акрамя таго, можна перасылаць мастацкую літаратуру, літаратуру па выяўленчым мастацтве, кнігі па міжбібліятэчнаму абанементу, магнітафонныя запісы, судовыя справы і кантрольныя работы студэнтаў-завочнікаў.
Пакаванне: у залежнасці ад характару прадметаў, якія перасылаюцца, пакуецца ў канверты, кардонныя скрынкі, заварочваецца ў крафт-паперу.
Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.
Парадак уручэння: адрасату пад роспіс.
Пры адпраўцы заказнога дробнага пакета можна скарыстацца паслугай
“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.
Паведамленні бываюць:
Простыя — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.
Заказныя — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.
Электронныя — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення перасылаецца па электроннай пошце і дастаўляецца адпраўшчыку ў фізічным выглядзе.
Адрасаванне
Тарыфы
Дробны пакет з аб’яўленай цэннасцю
Перавагі:
- пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
- пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
- магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы час з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій;
- у выпадку страты пакрываецца сума ў памеры аб’яўленай цэннасці.
Характар укладання: прадметы культурна-бытавога і вытворчага прызначэння, друкаваныя выданні, дзелавыя паперы, лекі, кандытарскія вырабы і іншыя прадукты харчавання працяглага захоўвання, захаванасць якіх будзе забяспечана ва ўпакоўцы, прадугледжанай для дадзенага віду паштовых адпраўленняў.
Пакаванне: у залежнасці ад характару прадметаў, якія перасылаюцца, пакуецца ў канверты, кардонныя скрынкі, заварочваецца ў крафт-паперу.
Парадак адпраўлення: здаецца ў аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі (па жаданні адпраўшчыка — з вопісам укладання) у адкрытым выглядзе, апячатваецца, кліенту выдаецца квітанцыя.
Парадак уручэння: адрасату пад роспіс.
Пры адпраўцы дробнага пакета з аб’яўленай цэннасцю можна скарыстацца наступнымі паслугамі:
“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.
“З накладным плацяжом” — аператар паштовай сувязі павінен будзе атрымаць з адрасата суму накладнога плацяжу, якую вызначыць адпраўшчык, і выслаць яе грашовым пераводам па адрасе, які аставіць адпраўнік. Сума накладнога плацяжу не можа быць больш за суму аб’яўленай цэннасці. Паштовыя адпраўленні з накладным плацяжом ад фізічных асоб у адрас юрыдычных асоб не прымаюцца.
Адрасаванне
Тарыфы