Унутраныя адпраўленні EMS
Калі Вы жадаеце, каб адрасат, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, атрымаў Ваша адпраўленне з укладаннем дакументаў і/або тавараў на наступны дзень з дастаўкай дадому, мы раім Вам скарыстацца ўнутранай паскоранай поштай EMS.
Унутраныя адпраўленні EMS — паслуга паштовай сувязі, пры якой дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў здзяйсняецца ў мінімальныя тэрміны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Прыём адпраўленняў здзяйсняецца ва ўсіх аб'ектах паштовай сувязі, а таксама дома або ў офісе па заяўцы адпраўшчыка.
РУП «Белпошта» забяспечвае сёння:
прыём унутраных адпраўленняў EMS ва ўсіх аб'ектах паштовай сувязі, а таксама дома або ў офісе па заяўцы адпраўніка па прынцыпе «сёння на сёння» і «сёння на заўтра» з дастаўкай адрасату дадому або ў офіс (лімітавы час і дні прыёму ўнутраных адпраўленняў EMS можна ўдакладніць у месцах прыёму);
дастаўку адпраўлення EMS да 10 гадзін і ў названае адпраўшчыкам час у рэспубліканскія, абласныя і раённыя цэнтры;
дастаўку адпраўленняў EMS у дзень прыёму ў вылучаныя населеныя пункты;
прыём адпраўленняў EMS з абвешчанай каштоўнасцю;
сачэнне за адпраўленнямі EMS пасродкам Інтэрнэту;
даступныя тарыфы.
Атрымаць інфармацыю можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі або па тэлефонах.
Прыходзьце, мы чакаем Вас!
Кантактныя тэлефоны:
Брэсцкі філіял РУП “Белпошта”, Брэст
(8-0162) 20-09-13, 20-05-12
Віцебскі філіял РУП “Белпошта”, Віцебск
(8-0212) 47-40-77, 35-99-52
Гомельскі філіял РУП “Белпошта”, Гомель
(8-0232) 79-68-40, 79-69-57, 71-64-47, 79-69-54
(Гродзенскі філіял РУП “Белпошта”, Гродна
(8-0152) 72-03-95, 77-14-76, 72-00-82
Мінскі філіял РУП “Белпошта”, Мінск (Мінская вобласць)
(8-017) 224-57-02, 331-19-24
Магілёўскі філіял РУП “Белпошта”, Магілёў
(8-0222) 25-12-40, 22-18-37, 31-52-27
Служба “EMS-Белпошта” РУП “Белпошта”, Мінск
(8-017) 226-17-67, 227-53-14
Мінск
Вызаў кур’ера / служба цэнтралізаванага абслугоўвання вытворчасці “Мінская пошта”
(8-017) 222-72-18, 222-71-52