Бандэролі

Памер: максімальны — сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм, мінімальны — 114х162 мм і 110х220 мм.

Для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 170 мм, найбольшае вымярэнне не менш за 100 мм; максімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 1040 мм, найбольшае вымярэнне — 900 мм.

Вага: да 5 кг.

Простая бандэроль

Характар укладання: друкаваная прадукцыя (бланкі, брашуры, плакаты), фатаграфіі, альбомы, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сшыткі, блакноты, дзелавыя паперы, мастацкая і іншая літаратура, друкаваная рэкламная інфармацыя і іншая друкаваная прадукцыя.

Пакаванне: у залежнасці ад характару прадметаў, якія перасылаюцца, пакуецца ў канверты, кардонныя скрынкі, заварочваецца ў крафт-паперу.

Парадак адпраўлення: у залежнасці ад памераў, шляхам апускання ў паштовую скрыню або здаецца ў аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: у залежнасці ад памераў, шляхам апускання ў абаненцкую паштовую шафу (індывідуальная паштовая скрыня) або выдаецца ў аддзяленні паштовай сувязі.

Адрасаванне

Тарыфы

Заказная бандэроль

Перавагі:

  • пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;
  • пацвярджэ́нне ўручэння — пад роспіс;
  • магчымасць атрымання інфармацыі аб месцы знаходжання ў любы час з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.

Характар укладання: тое ж, што і ў простых, акрамя таго, можна перасылаць мастацкую літаратуру, літаратуру па выяўленчым мастацтве, кнігі па міжбібліятэчнаму абанементу, магнітафонныя запісы, судовыя справы і кантрольныя работы студэнтаў-завочнікаў.

Пакаванне: у залежнасці ад характару прадметаў, якія перасылаюцца, пакуюцца ў канверты, кардонныя скрынкі, заварочваюцца ў крафт-паперу.

Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб’екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: адрасату пад роспіс.

Пры адпраўцы заказной бандэролі можна скарыстацца паслугай

“З паведамленнем аб уручэнні” — мы паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана Ваша адпраўленне.

Паведамленні бываюць:

Простыя — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказныя — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электронныя — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення перасылаецца па электроннай пошце і дастаўляецца адпраўшчыку ў фізічным выглядзе.

Адрасаванне

Тарыфы