Адпраўленні па Беларусі

Унутраныя паштовыя адпраўленні — гэта адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленні паскоранай пошты, упакаваныя ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі, спецыяльныя адпраўленні, грашовыя пераводы, якія прымаюцца і перасылаюцца ў межах Рэспублікі Беларусь.

Унутраныя паштовыя адпраўленні падраздзяляюцца на:

  • простыя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі;
  • паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца — паштовыя адпраўленні, пры прыёме якіх адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, і якія ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам пад распіску.

Паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца, могуць прымацца з паведамленнем аб атрыманні (простым, заказным, электронным), якім аператар паштовай сувязі паведамляе адпраўшчыку, дзе і кім атрымана паштовае адпраўленне.

Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, у залежнасці ад хуткасці апрацоўкі і перавозкі, падраздзяляюцца на:

  • прыярытэтныя адпраўленні — адпраўленні, якія перавозяцца самым хуткім шляхам (паветраным або наземным) і апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку, у тым ліку карэспандэнцыя Першага класа, якая перасылаецца ў межах рэспублікі;
  • непрыярытэтныя адпраўленні — адпраўленні, якія перавозяцца наземным шляхам.

Упакоўка паштовых адпраўленняў выбіраецца адпраўшчыкам і павінна адпавядаць характару ўлажэння, умовам і працягласці перасылання, забяспечваць доступ да ўлажэння без парушэння ўпакоўкі, выключаць прычыненне шкоды жыццю і здароўю аператараў паштовай сувязі, пашкоджанне (псаванне) улажэння пры апрацоўцы і перасылцы, а таксама пашкоджанне (псаванне) іншых паштовых адпраўленняў.

Для ўпакоўкі пісьмаў выкарыстоўваюцца толькі паштовыя канверты, вырабленыя ў адпаведнасці з Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь “Канверты паштовыя і паштоўкі” (СТБ 1199-99).