Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прыме ўдзел у XXIV Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017»

З 18 па 21 красавіка 2017 года РУП «Белпошта» прыме ўдзел у XXIV Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017», дзе прадставіць сучасныя рашэнні, заснаваныя на інфармацыйных тэхналогіях, сэрвісы і паслугі для прыватных асоб і бізнэсу.

У рамках форуму адбудзецца прэзентацыя:

· паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by — найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўкі, якая аб’ядноўвае вядучыя айчынныя брэнды, з магчымасцю продажу тавараў за мяжу;

· дыстанцыйных/бескантактавых сэрвісаў на базе IT;

· дэманстрацыя паслуг для бізнес-партнёраў у сегменце E-commerce:

v прэзентацыя паслуг электроннай камерцыі;

v дыстанцыйнае афармленне паслуг «Асабісты кабінет», як просты і хуткі спосаб персанальнага кіравання паслугамі прадпрыемства ў рэжыме online пры дамамозе адзінага акаўнта;

v выгаднае рашэнне для карпаратыўных кліентаў «Паштовы кур’ер», які забяспечвае комплекснае абслугоўванне ў офісе на выгадных умовах і дазваляе пашырыць геаграфію дастаўкі «ад дзвярэй да дзвярэй» па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

РУП «Белпошта» прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні IX Нацыянальнай філатэлістычнай выставы «Белфіла-2017», прысвечанай 25-годдзю першай беларускай паштовай маркі і 950-годдзю горада Мінска. Для ўдзелу ў выставе «Белфіла-2017» даслана 115 калекцый з розных краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны. Выстава прадэманструе калекцыі айчынных і замежных філатэлістаў; пазнаёміць з дапамогай філатэліі з гісторыяй Беларусі, сусветнай культурай і дасягненнямі ў розных галінах. Падчас выставы праводзіцца конкурс-апытанне «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2016 года».

Для наведвальнікаў стэнда РУП «Белпошта» будзе арганізавана акцыя, прысвечаная Году навукі і 950-годдзю Мінска, прадстаўлена магчымасць павіншаваць родных і сяброў з надыходзячымі святамі з дапамогай бесканвертнага пісьма Self mailer, а таксама праведзена пазнавальная віктарына аб пошце з уручэннем памятных сувеніраў.

Запрашаем Вас наведаць выставачны стэнд РУП «Белпошта»!



Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» з’яўляецца прызначаным аператарам паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь і ставіць мэтай аказанне паслуг паштовай сувязі высокай якасці, грунтуючыся на патрабаваннях спажыўцоў і павышэнні іх задаволенасці.

Сёння РУП «Белпошта» — сучаснае, канкурэнтаздольнае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца і выкарыстоўвае ў сваёй працы перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі, з’яўляецца лідэрам у сферы прадастаўлення паштовых паслуг. У эпоху новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пошта стала неад’емнай часткай лічбавага свету. Беларуская пошта знаходзіцца ў пастаянным развіцці, удасканальваючы свае падыходы да прадастаўлення паслуг сувязі, штодня пацвярджаючы свой дэвіз «Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць ».

Меючы унікальную інфраструктуру — самую вялікую сетку, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю краіны, РУП «Белпошта» з’яўляецца адзінай арганізацыяй, якая забяспечвае беспрэцэдэнтную даступнасць паслуг і інфармацыі для грамадзян і арганізацый ва ўсіх населеных пунктах. Быць бліжэй да кліента, забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання — сёння адно з прыярытэтных напрамкаў работы беларускай пошты.

У рамках Сусветнага паштовага саюза РУП «Белпошта» працуе з усімі 192 дзяржавамі-членамі гэтай міжнароднай организацыі. Белорусская пошта па многіх напрамках займае дастойнае месца сярод паштовых аператараў свету і прызнана адной з лепшых паштовых службаў па ўзроўні развіцця электронных паслуг.