Паслугі

Фізічная культура

Асноўнымі задачамі правядзення спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з’яўляюцца:

— фарміраванне цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам;

— прапаганда здаровага ладу жыцця і арганізацыя вольнага часу работнікаў прадпрыемства і іх сем’яў.

На прадпрыемстве працуюць аздараўленчыя групы па:

  • жаночым і мужчынскім валейболе (па пятніцах з 17.00 да 19.00, Ліцэй БДУ, вул.Ульянаўская, 8);
  • плаванні (жадаючыя могуць набыць абанементы ў басейн з 50% зніжкай);
  • настольным тэнісе (хол на 8 паверсе на ВАПП, вул. Вакзальная, 22);
  • міні-футболе (чэрвень-жнівень: аўторак-чацвер з 18.00 да 19.30, ФК “Мінск”, р-н Вяснянка, пр-т Пераможцаў, 22).

Дадаткова функцыянуе трэнажорная зала (8 паверх на ВАПП, вул. Вакзальная, 22). Час працы: Пн.-Чц.: з 9.00 да 17.00; Пт: з 9.00 да 16.00.

Наш калектыў удзельнічае ў спаборніцтвах па:

  • міні-футболе;
  • жаночым і мужчынскім валейболе;
  • настольным тэнісе;
  • лёгкаатлетычным кросе;
  • гіравым спорце;
  • дартсе;
  • стральбе;
  • лыжных гонках;
  • більярдзе;
  • плаванні;
  • шашках і шахматах;
  • пешаходным турызме,
  • водным турызме,
  • велатурызме;
  • перацягванні каната.

Кожны зможа знайсці для сябе свой від спорту.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Бахур Марыны: тэл. 8 017 222 72 01, e-mail: sport@belpost.by.

Са спортам сябраваць — здаровымі быць! Далучайцеся!