База адпачынку "Дружба"
Паважаныя кліенты беларускай пошты!

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" прапануе Вам прыемны адпачынак паблізу вадасховішча Вяча на базе адпачынку "Дружба" ў камфартабельных аднамесных і двухмесных добраўпарадкаваных нумарах (туалет, рукамыйніца, душ). База адпачынку можа прыняць адначасова 100 чалавек.
База адпачынку "Дружба" знаходзіцца ў хваёвым лесе, на значнай адлегласці ад асноўных аўтамабільных і чыгуначных магістраляў, што забяспечвае натуральнае аздараўленне за кошт вентыляцыі лёгкіх чыстым іглічным паветрам.
У распараджэнні адпачывальнікаў:

- збалансаванае пяціразовае сілкаванне;
- лазня-сауна на 8 чалавек;
- басейн;
- спартыўная пляцоўка;

- більярдная;
- камп’ютарны цэнтр;
- пракат спартыўнага інвентара (веласіпеды, лыжы, вуды).
Забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, вечары адпачынку, прагулкі і экскурсіі прыемна разнастаяць Ваш вольны час. 

Вы можаце набыць пуцёўку на любы тэрмін і адпачыць у зручны для Вас час.
За больш падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы адпачынку, кошт паслуг і для браніравання пуцёвак неабходна звяртацца:
Адрас: Мінская вобласць, Мінскі раён, г.п. Астрашыцкі гарадок, паблізу вадасховішча Вяча.
Тэлефон базы адпачынку: тэл./факс (017) 294-01-95; тэл. (017) 294-64-21.