Паслугі

Кіраўніцтва філіяла

ДЫРЭКТАР
Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта"
Пратасевіч Іван Іванавіч

Тэл.: 8 (0 152) 72-00-60

Прыём па асабістых пытаннях:
1-шы панядзелак кожнага месяца з 16.00 да 20.00
3-я пятніца кожнага месяца з 08.00 да 11.00
1-шы панядзелак кожнага месяца з 16.00 да 20.00 прыём грамадзян па асабістых пытаннях будзе праводзіцца дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання Пратасевічам Іванам Іванавічам (кабінет 416).

Пытанні эканамічнай і структурнай рэформы, арганізацыі і ўдасканалення эканамічнай дзейнасці філіяла, фінансаў і падаткаў, кадравай палітыкі, тарыфаў на паслугі, эфектыўнасці і рэнтабельнасці вытворчасці, зніжэння сабекошту, забеспячэння росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, правядзення комплекснага эканамічнага аналізу і ацэнкі вынікаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці філіяла і структурных падраздзяленняў, фарміравання прагнозу развіцця філіяла, бізнес-плана развіцця філіяла на год, каардынацыя дзейнасці па іх распрацоўцы, кантроль і аналіз за іх выкананнем, захавання фінансавай дысцыпліны, гаспадарчага разліку. Агульная каардынацыя дзейнасці раённых вузлоў паштовай сувязі.


ГАЛОЎНЫ ІНЖЫНЕР
Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта"
Шынтар Уладзімір Іванавіч

Тэл.: 8 (0 152) 77-12-23
Прыём па асабістых пытаннях:
3-я серада кожнага месяца з 16.00 да 20.00
другі панядзелак кожнага месяца з 08.00 да 11.00

Пытанні навукова-тэхнічнай палітыкі філіяла, ўкаранення новай тэхнікі і перадавых тэхналогій у філіяле i структурных падраздзяленнях філіяла, эксплуатацыі тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, аховы працы i тэхнiкi бяспекi, экалогіі, пажарнай бяспекі курыруемых падраздзяленняў, стандартызацыі і метралогіі, вынаходніцтва, рацыяналізацыі і аховы навакольнага асяроддзя, эксплуатацыі аўтатранспарту, бяспекі дарожнага руху, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, другасных рэсурсаў, арэнды памяшканняў, праектавання і капітальнага будаўніцтва аб'ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння, планавання і асваення інвестыцый на гэтыя мэты, каардынацыі і выкарыстання інвестыцый на набыццё тэхнічных і транспартных сродкаў, эксплуатацыі уласных і арандаваных памяшканняў, будынкаў, іх капітальнага і бягучага рамонту, эксплуатацыі і развіцця аб'ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння на філіяле, гаспадарчыя вопросы філіяла, сацыяльнага развіцця і гаспадарчага забеспячэння, фізкультуры і спорта, будаўніцтва жылля.


НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА
Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта"
Мякіш Святлана Вікенцьеўна

 

Тэл.: 8 (0 152) 72-00-45

Прыём па асабістых пытаннях:
другі чацвер кожнага месяца з 16.00 да 20.00
4-ы аўторак кожнага месяца з 08.00 да 11.00

Пытанні прадастаўлення паслуг паштовай і электрычнай сувязі філіялам, эксплуатацыйнай дзейнасці аддзяленняў паштовай сувязі, раённых вузлоў паштовай сувязі, якасць абслугоўвання і прадастаўлення паслуг, прыёму,апрацоўкі, перавозкі і дастаўкі паштовых адпраўленняў, распаўсюджвання перыядычных выданняў, камерцыйнай дзейнасці, рэалізацыі знакаў паштовай аплаты,філатэліі, развіцця і пашырэння комплексу паслуг паштовай сувязі, укаранення новых паслуг, арганізацыі рэкламы паслуг сувязі, інфармацыйна-выхаваўчай іідэалагічнай працы, рэалізацыя палітыкі ў галіне якасці, аховы працы іэнергаспажывання.